Фестиваль "Эпоха рыцарства"
  • Главная
  • О Событии
  • Расписание
  • Партнеры
  • Организаторы
  • Стоимость
  • Место проведения

Вядучы фэсту “Эпоха рыцарства”

Опубликовано 05.05.2015 0

Вядоўцам на I фестывалі гістарычнай рэканструкцыі “Эпоха рыцарства” будзе гісторык, вядомы дзеяч і адзін з заснавальнікаў гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі – Юры Усціновіч.

Яшчэ падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце Юры Усціновіч уключыўся ў 1994 г. у стрварэнне рэканструктарскага руху на Беларусі і быў абраны на кіраўніка аднаго з першых клубаў гістарычнай рэканструкцыі – “Калюмны”.

У 1997 г. Юры Усціновіч стаў стваральнікам і кіраўніком “Жалезнага ваўка” – клуба гістарычнай рэканструкцыі ў Полацку і Наваполацку. На базе гэтага клуба быў створаны тэатар гістарычных мініяцюр “Полацкі зьвяз”. Юры стаўся ягоным заснавальнікам і кіраўніком аж да 2008 г. Пад ягоным кіраўніцтвам “Полацкі зьвяз” за сваю дзейнасць атрымаў званне “народнага тэатра гістарычнага касцюма”. Надалей гэты народны тэатр выступаў і выступае са сваімі спектаклямі і асобнымі тэатралізаванымі пастаноўкамі як па Беларусі, так і па-за яе межамі. У сувязі з паступленнем у аспірантуру і пераездам на іншае месца жыхарства Юры Усціновіч адмовіўся ад кіраўніцтва народным тэатрам “Полацкі зьвяз”.

Таксама Юры Усціновіч стаўся актыўным удзельнікам шматлікіх фэстаў сярэднявечнай культуры, якія праходзілі ў Наваградку, Лідзе, Полацку, Нясвіжы і г.д. У асобных фэстах Юры выступаў не толькі як шараговы ўдзельнік, але як і суарганізатар і арганізатар. Так, напрыклад, ён быў ідэйным заснавальнікам і арганізатарам першых фэстаў сярэднявечнай культуры “Рубон” у Полацку.

Цяпер Юры Усціновіч часта бярэ ўдзел у сярэднявечных фэстах у якасці каментатара рыцарскіх турніраў і беларускамоўнага вядоўцы канцэртных праграмаў на мерапрыемствах.

Юры доўгі час працаваў выкладчыкам у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Ён з’яўляецца аўтарам дзіцячых кніжак (“Яська і конік ягоны Грыўка”, “Майстра Рукша”).

Новости

Оставить комментарий


Отменить ответ

Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.


Свежие записи

  • Расписание автобусов на «Эпоху рыцарства 2018»!
  • Анонс IV фестиваля исторической реконструкции «Эпоха рыцарства», который пройдет в Белорусском государственном музее народной архитектуры и быта 02-03 июня 2018 года.
  • «Эпоха рыцарства 2017»: как прошел третий фестиваль исторической реконструкции.
  • Butterfly Temple выступят на фестивале «Эпоха рыцарства 2017»
  • Фолк-фэнтези группа Hardwood
@ 2015-2019 Фестиваль исторической реконструкции "Эпоха рыцарства", 2015